BE RU EN

Чычэрына выступіла ў акупаваным Луганску

  • 3.01.2015, 10:49

На акупаванай тэрыторыі Луганскай вобласці ў Луганскім палацы культуры прайшоў дабрачынны канцэрт расейскай рок-спявачкі Юліі Чычэрынай.

Пра гэта паведаміў сайт сепаратыстаў «Луганскі інфармацыйны цэнтр», паведамляе Liga.net.

Паведамляецца, што канцэрт адбыўся ў рамках навагодняй акцыі, арганізаванай прарасейскім байк-клубам «Начныя ваўкі». «Я вельмі рада сустрэчы з вамі - вы нават не ўяўляеце, як моцна», - звярнулася Чычэрына да жыхароў Луганску.

Сама Чычэрына ўскосна пацвердзіла, што знаходзіцца ў Луганску, размясціўшы на сваёй старонцы ў Facebook фатаграфіі з подпісам «песні ў Луганскім дзіцячым доме». Аднак на афіцыйным сайце спявачкі пакуль ніякай інфармацыі пра яе прысутнасць у рэгіёне няма.

Нагадаем, што шэраг расейскіх выканаўцаў і актораў з мінулага года пачалі наведваць акупаваныя тэрыторыі Украіны.

Прапуцінская пазіцыя расейскіх культурных дзеячаў прывяла да таго, што Украіна была вымушаная забараніць некаторым з іх уезд ва Украіну. Прынамсі, у канцы лістапада паведамлялася пра 14 дзеячах культуры Расеі.

Сярод тых, хто падтрымаў сепаратыстаў, прынамсі, былі Іосіф Кабзон, акторы Аляксандр Міхайлаў, Міхаіл Парэчанкаў, Іван Ахлабысцін і іншыя.

Апошнія навіны