BE RU EN

Вікторыя Азаранка апусціцца на 42-і радок у сусветным рэйтынгу ВТА

  • 3.01.2015, 10:06

З панядзелка, 5 студзеня, беларуская тэнісістка Вікторыя Азаранка апусціцца з 31-га месца сусветнага рэйтынгу ВТА на 42-е.

Цяпер, каб трапіць у лік сеяных тэнісістак Адкрытага чэмпіянату Аўстраліі, Вікторыі патрабуецца як мага лепш выступіць на турніры ў Брысбене, дзе ў мінулым годзе яна выйшла ў фінал, паведамляе «Прессбол».

У першым раўндзе Брысбена-2015 Азаранка згуляе з 23-й ракеткай свету Каралінай Плішкавай з Чэхіі.

Апошнія навіны