BE RU EN

Дзіцячыя дапамогі вырастуць

  • 29.01.2015, 19:20

Урад пералічыў бюджэт пражытковага мінімуму ў цэнах снежня.

З 1 лютага па 30 красавіка гэты паказчык будзе складаць 1 мільён 428 тысяч 100 рублёў. Паколькі ад памеру БПМ залежыць памер некаторых відаў дзіцячых дапамог, што выплачваюцца ў краіне, гэтыя выплаты таксама вырастуць з 1 лютага, паведамляе БелТА.

У параўнанні з нарматывам, які дзейнічае з 1 лістапада 2014 года па 31 студзеня 2015 года, БПМ вырасце на 2,3%. Зыходзячы з гэтай сумы на працягу квартала будзе разлічвацца памер сацыяльных гарантый: дапамог, пенсій і надбавак да іх.

Апошнія навіны