BE RU EN

Матч за Суперкубак Беларусі ўпершыню пройдзе не ў Менску

  • 29.01.2015, 18:51

Фінал Суперкубка Беларусі ў футболе пройдзе 14 сакавіка ў Пінску на стадыёне "Хваля".

Такую пастанову прыняў выканкам Беларускай федэрацыі футбола.

У паведамленні прэс-службы БФФ падкрэсліваецца, што паядынак за Суперкубак, за які гуляюць з 2010 года, упершыню пройдзе не ў менскім футбольным манежы, піша БелаПАН.

Выканкам федэрацыі зацвердзіў таксама месцы правядзення фіналу двух бліжэйшых розыгрышаў Кубка Беларусі. Фінал розыгрышу 2014/2015 адбудзецца ў Гомелі на стадыёне "Цэнтральны" (24 траўня), а фінал 2015/2016 - на стадыёне "Берасцейскі".

Апошнія навіны