BE RU EN

Рыга, Стамбул і Любляна - самыя танныя гарады для паездак на Дзень закаханых

  • 29.01.2015, 15:43

Топ-20 недарагіх еўрапейскіх гарадоў, папулярных для рамантычных падарожжаў на Дзень святога Валянціна, ачалілі Рыга, Стамбул і Любляна.

Пра гэта гаворыцца ў рэйтынгу, складзеным турыстычным парталам travel.ru.

Пры разліку бюджэту адпачынку аналітыкі партала ўлічылі кошт пражывання на дваіх у недарагім гатэлі з 13 на 14 лютага, вячэры ў рэстаране (з двух страў і куфля віна) і наведвання музея, выставы або экскурсіі па горадзе, піша «Інтэрфакс».

У першую дзясятку самых недарагіх еўрапейскіх гарадоў для рамантычнага ўік-энду ўвайшлі Рыга (59 еўра ў дзень), Стамбул (68 еўра), Любляна (71 еўра), Прага (72 еўра), Талін (76 еўра), Будапешт (77 еўра) , Баку (78 еўра), Вена (79 еўра), Лісабон (80 еўра) і Фларэнцыя (81 еўра). Тройку самых дарагіх склалі Капенгаген (128 еўра), Венецыя (140 еўра) і Лондан (157 еўра).

Апошнія навіны