BE RU EN

Заробак зняволенага ў беларускай калоніі - $9 у месяц

  • 29.01.2015, 15:18

Улады выкарыстоўваюць практычна бясплатную прымусовую працу зняволеных у калоніях.

Гэта вынікае з даведкі аб даходах былога палітвязня Алеся Бяляцкага, атрыманай падчас яго зняволення. Праваабаронца апублікаваў яе ў сваім акаўнце ў сацыяльнай сетцы «Фэйсбук».

Згодна з дакументам, Алесь Бяляцкі, працуючы па 7 гадзін шэсць дзён на тыдзень, «зарабіў» за 8 месяцаў 146.413 рублёў. Атрымліваецца, што за месяц ён меў у сярэднім блізу 70 тысяч рублёў, што курсам 2013 складае прыблізна $9.

Са слоў палітвязня, да яго пасля выліку сродкаў за харчаванне даходзіла «паўтара - два даляры».

Кіраўнік праваабарончага цэнтра «Вясна», віцэ-прэзідэнт Міжнароднай федэрацыі правоў чалавека Алесь Бяляцкі 21 чэрвеня выйшаў на волю ў выніку амністыі. Амаль тры гады ён правёў у калоніі паводле сфальсіфікаваных і надуманых абвінавачванняў. За гэтыя гады праваабаронца стаў адным з самых вядомых палітвязняў свету.

Апошнія навіны