BE RU EN

Капітан «Ромы» зрабіў пародыю на Раналду (Відэа)

  • 29.01.2015, 12:47

Франчэска Тоці зняў відэа, на якім паджартаваў з уладальніка «Залатога мяча».

Легендарны форвард «Ромы» і зборнай Італіі Франчэска Тоці не змог адмовіць сабе ў задавальненні зрабіць пародыю на лепшага футбаліста свету апошніх гадоў партугальца Крышціяну Раналду. Як і мінулы раз, калі ён падчас матчу з «Лацыё» зрабіў сэлф, нападаючы узяў у памочнікі тэлефон, піша vesti-ukr.com.

Толькі не фатаграфаваў, а зняў відэа, дзе паўтарыў «трук» Роналду, які стаў папулярным пасля гала-вечара ў Цюрыху. Партугалец атрымаўшы «Залаты мяч», крыкнуў Siiii (так - у перакладзе з гішпанскай). Тое ж самае паспрабаваў выканаць і Тоці.

Апошнія навіны