BE RU EN

Журналіст на прэс-канферэнцыі Лукашэнкі: З залі немагчыма выйсці

  • 29.01.2015, 12:29

Прадстаўнікам СМІ таксама загадалі адключыць тэлефоны.

Журналіст «Радыё Свабода» Валер Каліноўскі цяпер знаходзіцца ў залі прэс-канферэнцыі і расказаў, што там адбываецца.

«Гэтая заля ў Палацы Незалежнасці ніколі не выкарыстоўваўся для прэсавых канферэнцый. За 15 хвілін да пачатку загадалі адключыць мабільныя тэлефоны. Выйсці з залі немагчыма, так як дзверы на выхад - за спіной Лукашэнкі.

Прывезлі дэлегацыі дзяржаўнай прэсы з розных раёнаў, з кожнай вобласці - па аўтобусу.

Дзяржаўных журналістаў пасадзілі наперадзе, незалежных - у канцы залі».

Нагадаем, у гэты момант праходзіць штогадовая прэс-канферэнцыя Лукашэнкі. У сустрэчы бяруць удзел 260 журналістаў са 152 газет, 16 інфармацыйных агенцтваў, трох інтэрнэт-выданняў, 26 тэлеканалаў, 41 радыёстанцыі, уключаючы праграмы рэгіянальнага радыёвяшчання. Рэгіёны Беларусі прэзентуюць 142 журналісты.

Апошнія навіны