BE RU EN

Гарбачоў заявіў пра пагрозу «гарачай вайны» Расеі з ЗША

  • 29.01.2015, 12:08

Былы прэзідэнт СССР заявіў, што паміж Расеяй і ЗША адкрыта ідзе халодная вайна, якая можа перайсці ў «гарачую».

Са слоў Міхаіла Гарбачова, Вашынгтон уцягнуў Маскву ў супрацьстаянне, «спрабуючы адкрыта рэалізаваць сваю генеральную ідэю аб трыумфатарстве», піша «Інтэрфакс».

«На жаль, я ўжо не магу цвёрда сказаць, што халодная вайна не прывядзе да гарачай. Баюся, што яны могуць рызыкнуць», - дадаў Гарбачоў.

Былы прэзідэнт Савецкага Саюза таксама нагадаў аб антырасейскіх санкцыях Захаду. «Цяпер толькі і чуеш з Амерыкі, з Еўразвяза пра санкцыі ў дачыненні да Расеі. Няўжо яны зусім страцілі галаву?» - адзначыў ён.

У пачатку студзеня Гарбачоў заявіў пра пагрозу поўнамаштабнай вайны ў Еўропе, звязанай з украінскім крызісам. Такое меркаванне ён выказаў у інтэрв'ю нямецкаму выданню Der Spiegel. Палітык таксама заклікаў Нямеччыну не ўмешвацца ў сітуацыю вакол Украіны.

У снежні 2014 Гарбачоў параіў Расеі і ЗША правесці саміт у «размарозцы» стасункаў. Месяцам раней ён заклікаў Злучаныя Штаты і Еўразвяз прыслухацца да слоў расейскага прэзідэнта Уладзіміра Пуціна, параўнаў палітыку Вашынгтона на міжнароднай арэне з паводзінамі нуварышаў, «на якіх раптам звалілася велізарнае багацце: сусветнае лідэрства».

Апошнія навіны