BE RU EN

Даляр устанавіў чарговы рэкорд - Br15 360

  • 29.01.2015, 11:37

Па выніках таргоў на Беларускай валютна-фондавай біржы курс даляра падскочыў з 15210 да 15 360 рублёў.

Гэта гістарычны максімум. Курс у абменніках цяпер можа дасягнуць 15 670 рублёў, піша «Наша Нiва».

Сітуацыя звязаная з каціроўкамі на расейскай біржы, дзе амерыканская валюта падаражэла да 69 рублёў на фоне магчымага ўвядзення новых санкцый Захаду.

Расейскі рубель тым часам нязначна апусціўся, каб не падымаць даляр занадта высока ў дзень выступу Лукашэнкі.

Расейскі рубель знізіўся з 227 да 224,5 рублёў.

Еўра прадоўжыў свой рост. Сёння яшчэ плюс 50 рублёў - і 17 340 беларускіх у выніку.

Фота: bymedia.net

Апошнія навіны