BE RU EN

Дэлегацыя РФ у ПАРЕ так і не зразумела, чаму не можа галасаваць

  • 29.01.2015, 9:48

Скарга прадстаўніка дэлегацыі Расеі на непрацоўныя апараты для галасавання на сесіі ПАРЭ выклікала дружны смех у залі.

Інцыдэнт адбыўся ўчора днём. Прадстаўнік дэлегацыі РФ выйшаў да мікрафону і сказаў, што ў яго не працуе апарат для галасавання. «Я далёкі ад думкі, што гэта было зроблена спецыяльна», - сказаў ён.

«Расейская дэлегацыя не можа галасаваць», - адказала яму старшыня ПАРЕ Ан Брасэр. Гэтыя словы выклікалі смех прысутных на пасяджэнні дэпутатаў.

Нагадаем, учора ПАРЕ пазбавіла Расею права голасу да красавіка 2015 года.

Апошнія навіны