BE RU EN

Падзенне коштаў на нафту прымусіць Беларусь перагледзець бюджэт

  • 28.01.2015, 18:52

Міністэрства фінансаў карэктуе асноўныя макраэканамічныя паказчыкі на 2015 год і плануе ўдакладняць параметры бюджэту.

Пра гэта паведамляе матэрыял Галоўнага ўпраўлення бюджэтнай палітыкі Мінфіна, апублікаваны ў студзеньскім нумары ведамаснага часопіса «Финансы, учет, аудит».

«У сувязі з правядзеннем у цяперашні час карэктавання ацэнкі асноўных макраэканамічных паказчыкаў і з улікам выканання бюджэту ў першым квартале, на працягу года будзе праведзенае ўдакладненне параметраў бюджэту. Гэта запатрабуе ўзмацнення жорсткасці бюджэтна-падатковай палітыкі і абмежавання непершачарговых выдаткаў», - паведамляе Галоўнае ўпраўленне бюджэтнай палітыкі Мінфіна.

Як адзначае БелаПАН, пры падрыхтоўцы бюджэту на гэты год закладваліся прагнозныя макраэканамічныя паказчыкі, якія ў цяперашні час істотна адрозніваюцца ад фактычных значэнняў.

Так, у тлумачальнай запісцы да прынятага на гэты год бюджэту паказвалася, што кошт на нафту маркі Urals чакаецца ў 2015-м на ўзроўні 83 даляры за барэль. У той жа час фактычны кошт на нафту маркі Urals паводле стану на 28 студзеня знаходзіўся на ўзроўні амаль удвая ніжэй - 45,7 даляра.

Акрамя гэтага, бюджэт-2015 рыхтаваўся зыходзячы з сярэднегадавога курсу даляра 11 400 рублёў. У той жа час на 28 студзеня афіцыйны курс даляра складае 15 310 рублёў.

Апошнія навіны