BE RU EN

Камітэт ПАРЕ падтрымаў пазбаўленне Расеі права голасу

  • 28.01.2015, 18:37

Расейская дэлегацыя таксама будзе пазбаўленая права быць прадстаўленай у кіравальных органах асамблеі.

Камітэт ПАРЕ маніторынгу падтрымаў папраўку да праекта рэзалюцыі аб пазбаўленні расейскай дэлегацыі права голасу, і права быць прадстаўленай у кіравальных органах асамблеі. Пра гэта ў сераду, 28 студзеня, заявіў кіраўнік камітэта Дзярждумы РФ спраў СНД Леанід Слуцкі, піша korrespondent.net.

"Папраўка пра тое, што расейская дэлегацыя зноў пазбаўляецца права галасаваць і быць прадстаўленай у кіравальных органах, прайшла адным голасам: 35 супраць 34", - сказаў Слуцкі пасля пасяджэння маніторынгавага камітэта.

Нагадаем, галасаванне аб праекце рэзалюцыі адбудзецца на пасяджэнні ПАРЕ а 19:00 менскага часу.

Учора, 27 студзеня, ПАРЕ прыняла рэзалюцыю аб сітуацыі ва Украіне, заклікаўшы Расею вызваліць украінскую лётчыцу, народнага дэпутата Украіны Надзею Саўчанка.

Апошнія навіны