BE RU EN

Міхаіл Парэчанкаў: «Я сам абвяшчу ў вышук СБУ»

  • 28.01.2015, 16:22

Скандальны актор заявіў, што «Украіна вельмі агрэсіўная ў дачыненні да Расеі».

Служба бяспекі Ўкраіны абвясціла расейскага актора Міхаіла Парэчанкава, які страляў па ўкраінскіх вайскоўцах у Данбасе, у вышук. Супраць артыста вядзецца следства паводле артыкула «Тэрарыстычны акт або пагроза ягонага ўчынення».

- Што вось мне рабіць? Я магу іх сам аб'явіць у вышук. Гэта дурная сітуацыя. Я буду жыць і працаваць далей, - паведаміў LifeNews Міхаіл Парэчанкаў.

Актор, які падтрымаў баевікоў, дадаў, што ўлады Украіны нібыта агрэсіўна настроеныя ў дачыненні да Расеі.

- З чым гэта можа быць звязана? З хворай галавой, напэўна. Я думаю, хвароба пройдзе і будзе ўсё нармальна. У мяне няма ніякіх спраў на Украіне, таму што краіна ў вельмі агрэсіўным становішчы. Вы бачыце, што творыць гэты вар'яцкі рэжым? - адзначыў Парэчанкаў.

Нагадаем, расейскі кінаактор Міхаіл Парэчанкаў у канцы кастрычніка прыехаў у Данбас з паказальнымі «выступамі».

Ён прыбыў на агнявыя пазіцыі тэрарыстаў у Данецкім аэрапорце і дэманстратыўна на камеры адкрыў агонь па пазіцыях сіл антытэрарыстычнай аперацыі. На галаве расейскага актора была каска з надпісам «Прэса».

Апошнія навіны