BE RU EN

За снежань беларусы завезлі з РФ 48 тысяч аўтамабіляў

  • 28.01.2015, 14:50

За снежань 2014 г. беларусы прывезлі з Расеі 48 тыс. легкавых аўтамабіляў.

Месяцам раней, у лістападзе, грамадзяне Беларусі купілі ў РФ толькі 14 тыс. аўто, паведамляе «Еўрарадыё».

Пры гэтым з астатняга свету беларусы за ўвесь 2014 прывезлі ўсяго 40 тыс. аўтамабіляў, заявіў намеснік старшыні Дзяржаўнага мытнага камітэта Сяргей Полудзень.

Рэзкі рост куплі аўтамабіляў у снежні быў выкліканы «дэвальвацыйнымі працэсамі ў Расейскай Федэрацыі», адзначыў чыноўнік.

Апошнія навіны