BE RU EN

У Маскве загарэўся Нацыянальны цэнтр абароны

  • 28.01.2015, 14:31

28 студзеня ў будынку Нацыянальнага цэнтра кіравання абаронай на Фрунзенскай набярэжнай у Маскве адбыўся пажар.

Пра гэта паведамляе РІА «Новости» са спасылкай на крыніцу ў Мінабароны.

З ягонай інфармацыі, на лесвічным пралёце загарэлася смецце і будаўнічыя матэрыялы на плошчы блізу 50 квадратных метраў. З будынка былі эвакуаваныя больш за 150 чалавек.

Паводле звестак Галоўнай ўправы МНС Масквы, паведамленне аб пажары паступіла ў экстранныя службы а 12.14. Праз сорак хвілін пажар быў ліквідаваны, паводле папярэдніх звестак, пацярпелых няма.

Нацыянальны цэнтр кіравання абаронай Расеі заступіў на баявое дзяжурства 1 снежня 2014 г. У склад структуры ўваходзяць цэнтр кіравання стратэгічнымі ядзернымі сіламі, цэнтр баявога кіравання і цэнтр кіравання паўсядзённай дзейнасцю.

Апошнія навіны