BE RU EN

Адкрываць пешаходныя пераходы на мяжы з ЕЗ не будуць

  • 28.01.2015, 14:13

Часова спынены 1 кастрычніка мінулага года пешаходны рух на мяжы Беларусі з Латвіяй, Літвой і Польшчай у бліжэйшай будучыні дазволены не будзе.

Пра гэта паведаміў намеснік старшыні Дзяржаўнага мытнага камітэта Сяргей Полудзень, паведамляе БелТА.

З ягоных слоў, тэма гэта абмяркоўваецца з краінамі ЕЗ, аднак перш трэба прывесці інфраструктуру пунктаў пропуску ў адпаведнасць з неабходнымі патрабаваннямі. Са слоў Палудзеня, «у гэты момант часу гэта проста нерэальна».

Гаворка ідзе аб забеспячэнні бяспечнага пешаходнага руху, якое пры гэтым не стварала б перашкод, у тым ліку транспартным сродкам. Для гэтага на беларускіх пунктах пропуску няма неабходнай інфраструктуры. Са слоў намесніка старшыні ДМК, неабходна «цалкам яе пераналадзіць, унесці змены ў праектна-каштарысную дакументацыю».

Апошнія навіны