BE RU EN

Мінгандлю закрыў АЗС праз зніжкі

  • 27.01.2015, 22:00

АЗС Лукойл закрылі за тое, што работнікі аўтазапраўкі давалі зніжку пры аплаце паслуг і тавараў за наяўныя грошы.

З таго часу, як ўказ Аляксандра Лукашэнкі даў Міністэрству гандлю права закрываць крамы за парушэнні, былі закрытыя 80 стацыянарных крам і 30 інтэрнэт-крам, паведамляе "Беларускі партызан".

Сёння аднавілі працу 60 з 80 закрытых магазінаў. Працу яны спынялі на тэрмін ад 4 да 16 дзён. Пра гэта паведаміла намеснік міністра гандлю Ірына Наркевіч на прэс-канферэнцыі 27 студзеня.

Нагадаем, сярод асноўных парушэнняў - гэта невыкананне тэрмінаў прыдатнасці прадуктаў і тп, недастатковы асартымент беларускіх тавараў, а таксама паказванне коштаў ва ў.а., што раней было характэрна для інтэрнэт-гандлю.

Аднак больш за ўсё дзівіць факт закрыцця АЗС Лукойл. АЗС закрылі за тое, што работнікі аўтазапраўкі стымулявалі наяўныя разлікі, даючы зніжку пры аплаце паслуг і тавараў за наяўныя грошы.

Нагадаем, у Беларусі ўлады спрабуюць падштурхнуць насельніцтва да максімальнага выкарыстання безнаяўных разлікаў.

Апошнія навіны