BE RU EN

Марку са слонімскай сінагогай 17 стагоддзя надрукавалі ў Ізраілі

  • 27.01.2015, 21:57

На марцы выяўленыя запаленая свечка і сінагога 17 стагоддзя ў Слоніме, якая захавалася да нашых дзён.

У Ізраілі выпусцілі паштовую марку і блок марак, прысвечаныя Халакосту - масаваму знішчэнню габрэяў падчас Другой сусветнай вайны, інфармуе «Радыё Рацыя».

На марцы выяўленыя запаленая свечка і сінагога ў Слоніме, якая захавалася да нашых дзён. Гэта самы стары архітэктурны помнік горада над Шчарай. Сінагога была пабудаваная ў 1642 годзе. Яна з'яўляецца помнікам архітэктуры эпохі барока з архітэктурна-кампазіцыйнымі прыёмамі, характэрнымі для манументальнага дойлідства Беларусі 17-18 стагоддзяў і арыгінальным арнаментальнай-дэкаратыўным аздабленнем інтэр'еру.

Апошнія навіны