BE RU EN

ПАРЕ патрабуе вызвалення лётчыцы Саўчанка

  • 27.01.2015, 20:23

Парламенцкая асамблея Рады Еўропы ўхваліла папраўку да рэзалюцыі аб Украіне.

У папраўцы гаворыцца аб неабходнасці вызвалення народнага дэпутата Надзеі Саўчанка. Ні адзін з дэпутатаў, у тым ліку расейскія дэпутаты, не выступілі супраць, галасаванне профільнага камітэта было аднагалосным - расейцы таксама галасавалі "за", паведамляе "Европравда".

Такім чынам, фармальнае галасаванне не праводзілася, норма аб Саўчанка была зацверджаная аўтаматычна. У бліжэйшы час на дэбатах у Страсбургу будзе разгледжаная таксама норма аб тым, каб патрабаванне аб вызваленні было распаўсюджанае на ўсіх "вязняў вайны", якія знаходзяцца ў турмах РФ.

На гэты момант разгляд рэзалюцыі аб сітуацыі ва Украіне прадаўжаецца.

Нагадаем, расейская дэлегацыя ў Страсбургу неаднаразова мяняла публічную пазіцыю аб вызваленні Саўчанка праз правядзенне кулуарных перамоў.

Апошнія навіны