BE RU EN

«Мэрам» Наваполацка стаў супрацоўнік КДБ

  • 27.01.2015, 19:30

Новым старшынёй Наваполацкага гарвыканкама прызначаны 40-гадовы Дзмітрый Дзямідаў.

Уся кар'ера чыноўніка звязаная з Полацкам і Наваполацкам. Пасля заканчэння Полацкага дзяржаўнага універсітэта (1996) у спецыяльнасці «эканоміка і кіраванне вытворчасцю» Дзмітрый Дзямідаў пайшоў на працу ў Дэпартамент фінансавых расследаванняў у Камітэт дзяржаўнага кантролю, а ў 2003-м перайшоў у Віцебскае ўпраўленне КДБ, піша «Наша Ніва».

У 2010-м работніка спецслужбаў прызначылі дырэктарам Наваполацкага ЖРЭА, а ў мінулым годзе ён стаў першым намеснікам Наваполацкага гарвыканкама.

Нагадаем, папярэдніца Дзямідава - Наталля Качанава - была пераведзеная на пасаду віцэ-прэм'ера ў сацыяльных пытаннях.

Апошнія навіны