BE RU EN

Украінскія ўлады абвясцілі Парэчанкава ў вышук

  • 27.01.2015, 16:04

Служба бяспекі Украіны абвясціла ў вышук расейскага актора Міхаіла Парэчанкава, які наведаў зону канфлікту ў Данбасе.

Адпаведны запіс апублікаваны на сайце ўкраінскага МУС.

Міхаіл Парэчанкаў праходзіць у дакументах як «асоба, якая хаваецца ад органаў папярэдняга расследавання».

Нагадаем, раней у сетцы з'явілася відэа, на якім расейскі актор у шаломе з надпісам «PRESS» страляе з кулямёта «Уцёс" па пазіцыях украінскіх вайскоўцаў у аэрапорце Данецка. Пазней Парэчанкаў заявіў аб тым, што сітуацыя «разадзьмутая», патроны халастыя, ды і наогул - ролік пастановачны.

Апошнія навіны