BE RU EN

Пры пасадцы ў Багдадзе абстраляны самалёт лаўкостэра FlyDubai

  • 27.01.2015, 14:59

Авіякампанія з ААЭ паведамляе аб абстрэле аднаго са сваіх пасажырскіх самалётаў пры заходзе на пасадку ў аэрапорт Багдаду.

Пры гэтым адзін пасажыр атрымаў кулявое раненне, яшчэ двое атрымалі лёгкія траўмы, паведамляе BBC.

Як паведамляюць прадстаўнікі бюджэтнага авіяперавозчыка, абстрэл адбыўся яшчэ ў панядзелак увечары.

Пры гэтым некалькі авіякампаній з ААЭ ўжо скасавалі ўсе рэйсы ў Багдад.

Заснаваная ў 2008 годзе FlyDubai пазіцыянуе сябе як лаўкостэр і лётае ў 80 кірунках з дубайскага аэрапорта.

Фота: Reuters

Апошнія навіны