BE RU EN

Намеснік кіраўніка ўправы Цэнтрабанка РФ застрэліў трох супрацоўнікаў

  • 27.01.2015, 14:42

Пасля гэтага банкір здзейсніў самагубства.

Пра гэта заявіў прадстаўнік рэгіянальнага Следчага ўпраўлення СК РФ, піша "Інтэрфакс".

З ягоных слоў, намеснік кіраўніка галоўнай управы Цэнтрабанка РФ Амурскай вобласці застрэліў трох супрацоўнікаў і скончыў жыццё самагубствам. "Сярод ахвяр намесніка кіраўніка абласной ўправы Цэнтрабанка - дзве жанчыны і адзін мужчына. Адна з загінулых з'яўлялася таксама намесніцай начальніка ўправы банка, яшчэ адна - начальніцай аддзялення банка, мужчына - начальнік адной з управаў банка", - адзначыў суразмоўца агенцтва.

З ягоных слоў, дзвюх жанчын забойца застрэліў у кабінеце адной з загінулых, мужчыну - на першым паверсе ўправы Цэнтрабанка. Усе трое памерлі на месцы. Пасля гэтага ён скончыў з сабой.

У якасці аднаго з магчымых матываў злачынства разглядаюцца праблемы на службе ў таго, хто страляў.

Апошнія навіны