BE RU EN

У Празе турыстам пад выглядам крон прадаюць беларускія рублі

  • 27.01.2015, 14:39

Ашуканцы карыстаюцца тым, што турысты не ведаюць, як выглядаюць кроны.

На вуліцах чэшскай сталіцы з'явіліся аб'явы, у якіх турыстаў папярэджваюць аб дзейнасці махляроў, якія на вуліцы мяняюць валюту прыезджым замест крон на беларускія рублі.

Беларусы пацвярджаюць гэтую інфармацыю ў сацыяльных сетках.

«Прыезджыя не ведаюць, як выглядаюць кроны, і ім прадаюць нашы рублі пад выглядам крон. Майго сябра-беларуса так хацелі «развесці» ў Празе, а ён дастаў з кішэні такія ж купюры. Гора-валютчык ледзь паспеў уцячы», - напісаў адзін з карыстальнікаў «Вконтакте».

Апошнія навіны