BE RU EN

Дацэнт БДУ назваў беларускамоўную прастору «адстойнікам маргіналаў»

  • 26.01.2015, 21:35

Усевалад Шымаў абразіў беларусаў, якія размаўляюць на роднай мове.

«Беларускамоўная прастора стала адстойнікам русафобных маргіналаў», - напісаў ён у каментарах на старонцы аналітыка Юрыя Шаўцова на ягонай старонцы ў сацыяльнай сетцы «Фэйсбук». Шаўцоў не выдаліў гэтае выказванне і не спрачаўся з калегам, піша «Наша ніва».

Моўная прастора - складаны лінгвістычны тэрмін, які азначае арэал распаўсюджвання той ці іншай мовы.

Усевалад Шымаў працуе дацэнтам на кафедры паліталогіі Беларускага дзяржаўнага універсітэта. Ён калумніст «Советской Белоруссии» і чалец рэдакцыйнай рады і аўтар сайта «Западная Русь», ідэалогія якога - трыадзінства рускага народа.

Шымаў - сын рэктара БДЭУ і былога міністра эканомікі Беларусі Уладзіміра Шымава і брат супрацоўніка амерыканскага радыё «Свобода» Яраслава Шымава.

Апошнія навіны