BE RU EN

Здымачную групу СТВ затрымалі на мяжы

  • 26.01.2015, 20:35

Затрыманнем журналістаў завяршыўся несанкцыянаваны эксперымент здымачнай групы СТВ на беларуска-літоўскай мяжы.

Ён праходзіў у зоне адказнасці Гарадзенскай памежнай групы днём 23 студзеня, паведамілі БелаПАН у Дзяржаўным памежным камітэце Беларусі.

Журналісты са схаванай камерай высвятлялі, наколькі жыхары памежжа гатовыя інфармацыйна дапамагаць і дапамагаюць памежнікам у ахове мяжы, у затрыманні патэнцыйных парушальнікаў. Карэспандэнт тэлеканала з вялікай торбай пыталася ў вяскоўцаў, як дабрацца да мяжы з Літвой, калі на месцы з'явіліся супрацоўнікі Гарадзенскай памежгрупы.

Пасля таго, што адбылося, здымачная група была дастаўленая на памежны пост, дзе разгляд і прафілактычная размова з журналістамі занялі блізу двух гадзін.

Апошнія навіны