BE RU EN

Правільны баланс паміж працай і сям'ёй паляпшае сон

  • 26.01.2015, 20:21

Правільнае размеркаванне часу не толькі здымае канфлікт паміж сям'ёй і працай, але і паляпшае якасць сну.

Пра гэта гаворыцца ў даследаванні, апублікаваным у часопісе Sleep Health, піша gazeta.ru.

Спецыялісты праводзілі трохмесячныя трэнінгі для супрацоўнікаў амерыканскай IT-кампаніі, навучаючы іх лепшай арганізацыі свайго часу. Дзякуючы гэтаму людзі змаглі навучыцца правільна размяркоўваць свой час і сталі не толькі паспяваць выконваць працоўныя абавязкі, але і надаваць дастаткова ўвагі сям'і.

Праз 12 месяцаў спецыялісты вывучылі фізічны і псіхалагічны стан падыспытных. Вынікі адназначна паказалі: людзі сталі атрымліваць большае задавальненне ад жыцця, таксама палепшылася якасць іх сну. Больш за тое, у сярэднім падыспытныя сталі спаць даўжэй: разумнае размеркаванне часу дазволіла вылучыць на адпачынак дадатковую гадзіну ў дзень.

Апошнія навіны