BE RU EN

Школьнік са Скідаля двойчы скраў адно і тое ж аўто

  • 26.01.2015, 20:10

У другі раз кіроўца без праў разбіўся.

У першы раз шматпакутны «Фіят» жыхар Ваўкавыскага раёна скраў яшчэ ў мінулым годзе. Тады ДАІ распачала ў дачыненні да яго крымінальную справу. І вось, праваахоўнікі зноў выявілі старога знаёмага ў знаёмым аўто - праўда, на гэты раз у агароджы моста, піша «Комсомольская правда в Беларуси».

- Згон і ДТЗ з удзелам чужога аўтамабіля ўчыніў навучэнец Скідальскага ліцэя. Паводле папярэдняй інфармацыі, малады чалавек знаходзіўся ў стане алкагольнага ап'янення. Рухаўся ў аўтамабілі непрышпіленым, - растлумачыў старэйшы інспектар аддзялення агітацыі і прапаганды ДАІ УУС Гарадзенскага аблвыканкама Алег Дук.

Ліцэіст прымудрыўся завесці рухавік нажом і паехаў: праз пару кіламетраў (гэта адбылося на мосце непадалёк ад вёскі Мачуліна) ён выехаў на паласу сустрэчнага руху, не справіўся з кіраваннем і ўрэзаўся ў агароджу моста. Зараз кіроўца з траўмамі ў лякарні, аўтамабіль моцна пашкоджаны.

Апошнія навіны