BE RU EN

Прызначаны новы генеральны дырэктар «Мілавіцы»

  • 26.01.2015, 16:26

Новым генеральным дырэктарам СП ЗАТ «Мілавіца» прызначаная Алена Ткачэнка, якая раней працавала на пасадзе тэхнічнага дырэктара кампаніі.

Ткачэнка змяніла на пасадзе Нормундса Азалінша, які з'яўляўся генеральным дырэктарам прадпрыемства з канца 2013 года, паведамляе БелаПАН.

Са слоў старшыні праўлення холдынгу Silvano Fashion Group Мэрта Меэрытса, «Нормунд Азалінш, які з'яўляецца прафесіяналам міжнароднага ўзроўню, працягнуў рэалізацыю ключавых мэтаў кампаніі ў частцы ўмацавання і развіцця брэнда Milavitsa».

Алена Ткачэнка працуе ў кампаніі з 1996 года на пасадзе тэхнічнага дырэктара - з 2007 года.

Раней паведамлялася, што беларускія ўлады пачалі кампанію ў атрыманні долі ў акцыянерным капітале кампаніі «Мілавіца».

У Беларусі раздробная сетка «Мілавіцы» ўключае 56 крам, у тым ліку фірменныя секцыі ў найбуйнейшых універмагах сталіцы. У агульнай структуры збыту СП ЗАТ «Мілавіца» беларускі рынак займае другое месца пасля Расеі, што складае каля 25% агульнага аб'ёму продажаў. Фірмовая раздробная сетка «Мілавіцы» рэалізуе прадукцыю ў 23 краінах праз 616 крам. З іх 52 крамы знаходзяцца пад кіраваннем холдынгу Silvano Fashion Group, 564 крамы з'яўляюцца франчайзінгавымі і маюць права згодна з дамоўнымі стасункамі выкарыстоўваць шыльду Milavitsa. Аптовае звяно прадстаўленае ў 29 краінах.

Апошнія навіны