BE RU EN

Кітайцы стварылі «клон» Volkswagen Amarok

  • 26.01.2015, 16:18

Кампанія Jiangling Motors скапіявала вядомы пікап.

У лютым 2015 на кітайскім рынку з'явіцца копія вядомага аўтамабіля Volkswagen Amarok, якую выпусціла мясцовая фірма Jiangling Motors. Навінка атрымала назву Jiangling T7. Пра гэта паведамляе «Карэспандэнт» са спасылкай на WorldCarFans.

Аб рэакцыі канцэрна Volkswagen пакуль нічога не вядома. Як адзначае выданне, нямецкім юрыстам не складзе вялікай працы даказаць парушэнне аўтарскіх правоў, бо плагіят бачны няўзброеным вокам.

Кітайцы «скапіявалі» ў Amarok характэрныя краты, пярэднія і заднія фары, колавыя аркі з пластыкавай абаронай, круглыя супрацьтуманавыя фары і вузкую храмаваную акантоўку.

А вось на тэхнічным аснашчэнні Jiangling T7 яго вытворцы зэканомілі. Аўтамабіль даступны са 100-моцным 2,8-літровым дызельным, а таксама і 110-моцным бензінавым агрэгатам аб'ёмам 2,2 літра. У Amarok самая простая камплектацыя мае 140-моцны дызельны матор.

Кітайскі пікап будзе каштаваць у тры-чатыры разы менш, чым арыгінал.

Jiangling T7
Volkswagen Amarok
Volkswagen Amarok
Volkswagen Amarok
Jiangling T7
Jiangling T7
Jiangling T7

Апошнія навіны