BE RU EN

У цэнтры Варшавы прагрымеў выбух

  • 26.01.2015, 15:39

Ёсць параненыя.

Выбух адбыўся сёння пад 13-ць гадзіну будынку на вуліцы Навакоўскага ў Варшаве. Паводле папярэдніх звестак, пацярпелі ад трох да пяці чалавек. Адзін чалавек апынуўся пад заваламі, паведамляе тэлеканал TVN24 (пераклад - charter97.org).

Выбух быў такой сілы, што з суседніх будынкаў вылецела шкло. Вуліцы вакол заблакаваныя. У дарожным руху з'явіліся вялікія цяжкасці.

- Найбольш верагодна, што адбыўся выбух на другім паверсе сяміпавярховага будынка. Тут адбыліся найбольшыя разбурэнні - інфармуе Артур Лаўды з пажарнай службы. - Пакуль мы ведаем пра трох пацярпелых. У іх апёкі.

На месцы працуюць пяць груп пажарнай службы.

- Разбурэнні вельмі вялікія. Пашкоджаны і гарадскі аўтобус, які праязджаў побач, - кажа Лех Марцыньчак, карэспандэнт tvnwarszawa.pl, які знаходзіцца на месцы выбуху. - Пашкоджаныя і навакольныя будынкі.

- Бачныя разбітыя вокны, шмат шкла на вуліцы. Аўтобус нумар 159 моцна пашкоджаны - кажа журналіст.

Скриншот: tvnwarszawa.pl
Фото: @rybitzky
Фото: @rybitzky
Фото: @rybitzky
Фото: @rybitzky
Скриншот: tvnwarszawa.pl
Скриншот: tvnwarszawa.pl
Фото: Michał Włodarczyk

Апошнія навіны