BE RU EN

Начальнік Калінкавіцкага РАУС адхілены ад пасады?

  • 26.01.2015, 14:46

Прычыны звальнення невядомыя.

Учора ў Калінкавічах быў адхілены ад пасады начальнік міліцыі Анатоль Хмялёнак. Такая інфармацыя паступіла ў рэдакцыю charter97.org ад чытача.

Журналіст charter97.org паспрабаваў разабрацца ў сітуацыі і высветліць прычыны звальнення. Першы намеснік начальніка РАУС Калінкавічаў Аляксандр Сівак сказаў, што начальнік пакуль знаходзіцца пры выкананні, і прычыны абмяркоўваць адмовіўся.

«Пакуль няма загаду - гаварыць няма пра што. У гэты момант яго няма, ён недзе ў горадзе, але пакуль ён выконвае свае абавязкі. А хутка збіраецца ў адпачынак», - паведаміў ён.

Апошнія навіны