BE RU EN

Вяшчанне канала ATR у Крыме заблакаванае людзьмі ў масках

  • 26.01.2015, 14:13

Прадстаўнікі крымска-татарскай абшчыны Сімферопаля паведамляюць пра блакаванне недзяржаўнага тэлеканала ATR людзьмі ў масках.

Карэспандэнт BBC пацвярджае, што бюро тэлекампаніі заблакаванае спецназам.

У гэты момант эфір тэлеканала спынены.

ATR быў створаны ў 2006 годзе для вяшчання на крымска-татарскай, украінскай і расейскай мовах бізнэсмэнам Ленурам Іслямаым.

У мінулым годзе кіраўніцтва тэлеканала абвясціла аб пастанове зрабіць СМІ грамадскім і заклікала гледачоў выкупляць акцыі кампаніі.

Апошнія навіны