BE RU EN

Жыхара Віцебска Рыжова змясцілі ў СІЗА

  • 25.01.2015, 18:40

Затрыманы і змешчаны ў следчы ізалятар удзельнік прэзідэнцкай кампаніі 2010 года Сяргей Рыжоў.

Як паведаміў віцебскі лекар Ігар Пастноў, Рыжоў быў затрыманы 23 студзеня а 15.00 у кватэры незалежнага журналіста Уладзіміра Жыгулава. Афіцыйныя прычыны затрымання пакуль невядомыя. Мяркуецца, што гэта высветліцца 26 студзеня пасля таго, як маці Рыжова наведае следчага.

Пастноў мяркуе, што затрыманне можа быць звязанае з крымінальным пераследам Рыжова, якое пачалося блізу года таму - ён абвінавачваўся ў хуліганстве і супраціве супрацоўнікам міліцыі. У лютым 2014-га Рыжоў паехаў у Расею, адкуль вярнуўся некалькі дзён таму, распавёў Пастноў БелаПАН.

Напярэдадні Рыжоў заявіў, што мае намер зноў балатавацца на выбары прэзідэнта. У 2010-тым ягоная ініцыятыўная група не змагла набраць 100 тысяч подпісаў, неабходных для рэгістрацыі кандыдата.

Апошнія навіны