BE RU EN

Прадзюсер Brutto распавёў, чаму Міхалок пераехаў ва Ўкраіну

  • 25.01.2015, 14:34

Лідэр гурту Brutto Сяргей Міхалок пакінуў Беларусь яшчэ ў снежні.

Прадзюсер калектыву Антон Азізбекян далучыўся да яго ва Украіне ў студзені.

24 студзеня музыкі сустрэліся з міністрам культуры Украіны і папрасілі яго аб накіраванні запыту на выдаванні віду на жыхарства ва Украіне. Пра гэта tut.by расказаў сам Азізбекян.

- Фактычна мы сутыкнуліся з негалоснай забаронай на прафесію ў Беларусі і Расеі. Праз гэтага мы і з'ехалі. Я звярнуўся ў міграцыйную службу, дзе мне патлумачылі парадак легалізацыі. У нашым выпадку запыт аб выдаванні віду на жыхарства мог накіраваць толькі міністр культуры. Ён запрасіў нас на сустрэчу ў свой выхадны. Сустрэча з міністрам культуры была патрэбная для таго, каб нашае знаходжанне ў краіне было законным, - тлумачыць прадзюсер Brutto.

Ён падкрэслівае, што ні сам, ні Міхалок ад беларускага грамадзянства не адмаўляюцца, але пакуль тварыць і працаваць ні ў Беларусі, ні ў Расеі немагчыма:

- Калі ў Беларусі пачаліся праверкі спартыўных клубаў, дзе трэніруецца гурт, іх супрацоўнікам задаюць кампраметуючыя пытанні. Гэта вельмі непрыемна, маральна - у першую чаргу. Пасля гэтых візітаў стала зразумела, што ў Беларусі нічога не памянялася. Казаць сёння аб тым, пры якіх умовах мы вернемся, складана - занадта непрадказальнае заўтра.

Антон Азізбекян кажа, што апошнія паўгода асабліва складана стала выступаць з канцэртамі нават у Расеі. Ён успамінае забароны канцэртаў у Пскове, Цюмені, Ніжнім Ноўгарадзе, праверкі на наркотыкі ў Піцеры напярэдадні апошняга канцэрта "Ляпіса Трубяцкога", забарона на выступ у Самары і Менску групы Brutto, заклікі дэпутата Дзярждумы РФ Худякова аб поўнай забароне яшчэ "Ляпіса Трубяцкога", а таксама пра пракурорскую праверку паводле матываў выступу гурту на фестывалі ў нямецкім горадзе Вуперталь, пасля якога глядач з Іжэўска адчуў сябе абражаным Міхалком, жаданне праваслаўных актывістаў Масквы забараніць цяпер Brutto.

- Усе гэтыя забароны былі балючымі, нярэдка яны суправаджаліся пагрозамі не толькі ў адрас гурту, але і ў адрас арганізатараў. Мы ўсё часцей адмаўляліся ад выступаў, каб не падставіць гледачоў і арганізатараў на правакацыі, - кажа Антон.

Сёння гурт прадаўжае рэпетыцыі, рыхтуецца да вялікага тура па Украіне, дзе збіраецца выступіць нават у самых маленькіх гарадах, "куды звычайна не заязджаюць артысты". Са слоў прадзюсара Brutto, галоўная мэта калектыву - даць людзям магчымасць убачыць такіх жа, як яны, якія хочуць чуць праўду і прыходзяць на выступы панк-рок-гурту. Пасля Украіны калектыў плануе тур па Еўропе, а затым у ЗША.

Рэпетыцыі гурту прадоўжацца, паколькі "сучасныя сродкі камунікацыі дазваляюць працаваць аўтаномна", але сустракацца на адной рэпетыцыйнай кропцы музыкі будуць у Кіеве.

- Brutto наладжанае як пазл, пры выпадзенне аднаго з нас, механізм прадаўжае функцыянаваць. Для Міхалка не важна, дзе ягоная база, галоўнае - мець магчымасць творчай рэалізацыі.

Фотa: tut.by

Апошнія навіны