BE RU EN

У Празе пратэставалі супраць Пуціна

  • 25.01.2015, 14:18

Пратэстоўцы патрабавалі, каб прэзідэнт РФ стаў перад Гаагскім трыбуналам.

Некалькі дзесяткаў чалавек сабраліся ў суботу на Старамесцкай плошчы ў Празе, каб узяць удзел у мітынгу супраць прэзідэнта Расеі Уладзіміра Пуціна і ягонай палітыкі.

Непадалёк ад месца пратэсту разбілі сваю палатку прыхільнікі расейскага прэзідэнта, паведамляе «Радыё Прага».

Праціўнікі палітыкі Пуціна прынеслі дванаццаціметровы плакат з фатаграфіяй прэзідэнта з падмаляванымі вусікамі Адольфа Гітлера. Адзін з арганізатараў пратэсту Марцін Углірж паведаміў аб жаданні пратэстуючых, каб Пуцін стаў перад Гаагскім трыбуналам.

Пратэст быў накіраваны і супраць прэзідэнта краіны Мілаша Зэмана, які запрасіў Пуціна ўзяць ўдзелу ва ўрачыстасцях, прымеркаваных да 70-годдзя з дня вызвалення канцлагера Асвенцыма.

Апошнія навіны