BE RU EN

Берлін зняпраўдзіў прапанову Пуціну аб «зоне свабоднага гандлю»

  • 25.01.2015, 12:44

Урад Нямеччыны не рабіў Расеі прапаноў аб паглыбленні эканамічнага супрацоўніцтва.

Пра гэта журналістам паведаміла намесніца афіцыйнай прадстаўніцы ўрада Нямеччыны Крысціяне Вірц, піша Deutsche Welle.

«Гаворка ідзе не аб канкрэтнай прапанове, а аб сігнале з нагоды прынцыповай адкрытасці ў гэтым пытанні. У такой форме канцлерка неаднаразова выказвала гэтую ідэю і ў мінулыя месяцы», - адзначыла чыноўніца.

Са слоў Вірц, канцлерка ФРГ Ангела Мэркель на Сусветным эканамічным форуме ў Давосе заяўляла толькі аб прынцыповасці эканамічнага супрацоўніцтва Нямеччыны і РФ і гатоўнасці нямецкага ўрада да стварэння сумеснай эканамічнай зоны з Расеяй у будучыні.

Раней СМІ распаўсюдзіла паведамленне, што ў час Давоскі форум Мэркель прапанавала Расеі адкрыць зону свабоднага гандлю «ад Лісабона да Уладзівастока» у абмен на мірны дагавор ва Украіне.

Апошнія навіны