BE RU EN

Расея заблакавала заяву Рады бяспекі ААН па Марыупалю

  • 25.01.2015, 11:21

Сябрам Рады бяспекі ААН не ўдалося ўзгадніць тэкст заявы паводле тэракту ва Марыупалі праз спрэчкі Вялікабрытаніі і Расеі.

Пра гэта паведамляе Reuters.

Як пацвердзіў у сваім Twitter прадстаўнік Вялікабрытаніі ў Радзе Бяспекі Лайал Грант, тэкст дакумента заблакавала Масква, якая валодае правам вета ў Радзе Бяспекі ААН. Дэлегацыя РФ адмовілася ўключаць у яго палажэнне высунутае Вялікабрытаніяй.

Раней паведамлялася, што Рада Бяспекі ААН у суботу ўвечары не змагла ўзгадніць тэкст заявы для друку па абстрэлу жылых кварталаў Марыупаля.

Апошнія навіны