BE RU EN

Палеантолагі выявілі парэшткі ўнікальнай рэптыліі

  • 24.01.2015, 20:58

Жывёліна жыла яшчэ да з'яўлення дыназаўраў.

Даследаванне, якое апісвае невядомую раней старажытную рэптылію, было апублікаванае ў The Journal of Vertebrate Paleontology. Жывёліна з'яўляецца продкам сучасных птушак ды кракадзілаў і жыла на нашай планеце яшчэ да з'яўлення дыназаўраў, піша gazeta.ru.

Рэптылія атрымала назву Nundasuchus songeaensis, утворанае ад слоў грэцкай мовы і суахілі. Са слоў археолагаў, першыя часткі шкілета былі выяўленыя на паўднёвым захадзе Танзаніі яшчэ ў 2007 годзе. Аднак косткі былі так раскіданыя і забруджаныя, што на поўнае аднаўленне шкілета давялося аддаць блізу сямі гадоў.

Спецыялісты ўпэўненыя, што Nundasuchus songeaensis стане важнай прыступкай на шляху да вывучэння рэптылій, якія існавалі да дыназаўраў, бо на гэты момант навуцы вядомая толькі нязначная колькасць іх тыпаў.

Апошнія навіны