BE RU EN

Удзельнікаў пікету ў Маскве затрымалі за карыкатуры на Пуціна

  • 24.01.2015, 20:54

Затрыманыя трое чалавек.

У Маскве каля станцыі метро "Пралетарская" прайшоў узгоднены пікет руху "Салідарнасць". Актывісты са сцягамі і плакатамі выступалі супраць палітыкі Расеі ва Украіне, як паведамляе OVDinfo. Паводле звестак сайта, на пікеце былі затрыманыя тры чалавекі, у тым ліку арганізатар акцыі Валерый Надзеждзін.

Журналістка Анастасія Зотава паведамляе ў Twitter, што пратэстоўцы прынеслі з сабой у тым ліку карыкатуры на прэзідэнта РФ і сцяг Украіны (ФОТА). Паводле ейных звестак, двух мужчын затрымалі менавіта за карыкатуры на Уладзіміра Пуціна.

Затрыманых даставілі ў аддзяленне міліцыі, а потым вызвалілі.

Апошнія навіны