BE RU EN

«Казакі» з Беларусі адправілі фуру з грузам для ваеўнікоў ДНР

  • 24.01.2015, 18:33

Цэнтр «Казачий спас» падтрымаў тэрарыстаў Данбаса.

Фура з грузам для іх была адпраўленая з Беларусі ва Усходнюю Украіну праз Варонеж. Пра гэта гаворыцца ў відэароліку, выкладзеным у сетцы YouTube.

«Нам пачалі тэлефанаваць людзі, якія пыталіся, ці мы дапамагаем жыхарам Данбаса, і мы з таварышамі з вайскова-патрыятычнага цэнтра «Казачий спас» наважылі дапамагчы нашым братам у веры і ў крыві», - сказаў адзін з прадстаўнікоў беларускіх «казакоў».

Апошнія навіны