BE RU EN

Сяргей Міхалок просіць дазвол на жыхарства на тэрыторыі Украіны

  • 24.01.2015, 18:03

Лідэр гурта BRUTTO звярнуўся да міністра культуры Украіны.

Сяргей Міхалок, а таксама ягоны прадусар Антон Азізбякян просяць дапамагчы ў атрыманні права на сталае жыхарства ў гэтай краіне, піша УНІАН.

Музыка патлумачыў, што падтрымка былым ягоным гуртом «Ляпіс Трубяцкі» рэвалюцыйных падзей ва Украіне негатыўна і варожа ўспрымаецца уладай Беларусі і Расеі, якія ствараюць перашкоды для паўнавартаснага творчага працэсу. Таму ён і ягоны прадусар, не адмаўляючыся ад беларускага грамадзянства, наважылі атрымаць права на сталае жыхарства ва Украіне.

Са слоў Міхалка, у 2015 годзе ягоны гурт плануе два ўсеўкраінскія канцэртныя туры, запіс новага альбома і кліпаў ва Украіне.

Міністр культуры, у сваю чаргу, звярнуўся з лістом да міністра ўнутраных спраў Арсена Авакава з просьбай як мага хутчэй даць дазвол на сталае жыхарства ва Украіне Міхалку і Азізбякяну.

Апошнія навіны