BE RU EN

Беларускі футбаліст Трыгубец падпісаў кантракт з чэмпіёнам Ірана

  • 24.01.2015, 17:43

35-гадовы форвард міні-футбольнага клуба "Граніт" з Мікашэвічаў Сяргей Трыгубец падпісаў кантракт з чэмпіёнам Ірана - клубам «Дабіры Табрыз».

Хоць цяпер новая каманда беларуса займае ў чэмпіянаце сваёй краіны толькі шостае месца, клуб не здымае з сябе высокіх задач. Таму іранскі клуб запрасіў Сяргея Трыгубца, піша БелаПАН.

У гэтым сезоне Трыгубец, выступаючы за "Граніт" - серадняка беларускага чэмпіянату (9-е месца пры 16 удзельніках), у 12 згуляных матчах 11 разоў цаляў у браму спаборніка.

У кар'еры Трыгубца ўжо быў легіянерскі досвед, доўгі час ён выступаў у чэмпіянаце Украіны, абараняючы колеры «Кардынала» з Роўна і львоўскай «Энэргіі».

Апошнія навіны