BE RU EN

Лінкявічус аб абстрэле Марыупаля: Расея выбрала ізаляцыю і санкцыі

  • 24.01.2015, 15:35

Масква выкарыстоўвае час і «перамовы» для падтрымкі тэрарыстаў.

Пра гэта заявіў кіраўнік МЗС Літвы Лінас Лінкявічус у сваім акаўнце ў сетцы мікраблогаў «Твітэр», каментуючы абстрэл Марыупаля, які правялі 24 студзеня прарасейскія баевікі.

«Вайна супраць Украіны працягваецца - тэрарысты абстрэльваюць Марыупаль. Час для размоў Расея выкарыстоўвае для падтрымкі тэрарыстаў. Расея выбрала ізаляцыю і санкцыі», - заявіў ён.

Нагадаем, у выніку абстрэлу баевікамі Марыупаля загінулі не менш за 10 чалавек, прынамсі 46 чалавек атрымалі раненні.

Апошнія навіны