BE RU EN

Навукоўцы назвалі самую здаровую нацыю ў свеце

  • 24.01.2015, 13:49

Падчас аналізу медыцынскай статыстыкі даследчыкі з ЗША высветлілі, што японская нацыя з'яўляецца самай здаровай у свеце.

Таму, для таго, каб пражыць доўга і якасна, трэба пераняць звычкі і лад жыцця японцаў, паведамляе Інтэрфакс.

Сярэдняя працягласць жыцця грамадзян Японіі - 82,5 года. Даследчыкі ўпэўненыя, што прычынай даўгалецця з'яўляюцца харчовыя звычкі: ужыванне садавіны, рыбы і морапрадуктаў з высокім утрыманнем поліненасычаных тлустых кіслот (замест звыклых для нас мясных прадуктаў), несалодкай зялёнай гарбаты на дэсерт.

Са слоў навукоўцаў, самай галоўнай прычынай даўгалецця японцаў з'яўляецца ўжыванне ў ежу багавіння, якое багатае на альгінат. Гэты кампанент спыняе пераварванне тлушчаў, такім чынам, яны проста выводзяцца з арганізма.

Акрамя правільнага харчавання станоўча на здароўе японцаў уплываюць пешыя прагулкі і заняткі баявымі мастацтвамі.

Да таго ж у Японіі ўсяго 3,5% людзей пакутуюць атлусценнем, а ў Еўропе ёсць краіны, дзе лішнюю вагу маюць амаль чвэрць грамадзян.

Апошнія навіны