BE RU EN

Ад расейскіх абстрэлаў Марыупаля загінула 10 мірных грамадзян, мінімум 46 параненых

  • 24.01.2015, 13:40

Украінскі горад Марыупаль сёння падвергнуўся масіраванаму абстрэлу з боку прарасейскіх баевікоў.

У выніку абстрэлу баевікамі Марыупаля, жылога сектара ў раёне вуліц Кіеўская, Алімпійская, 1 траўня, загінулі 10 чалавек.

Пра гэта паведаміў кіраўнік абласной управы МУС Данецкай вобласці Вячаслаў Аброськін.

"Інфармацыя ўдакладняецца. Міліцыя горада паднятая па трывозе. На месцы працуе следча-аператыўная група гарадской управы", - дадаў ён.

Сёння а 9.25 тэрарысты ўчынілі чарговы тэрарыстычны акт - з рэактыўных сістэм залпавага агню "Град" абстралялі ўсходнюю ўскраіну Марыупаля.

"Па вуліцы Алімпійскай зафіксаваныя разбурэнні жылых дамоў, інфармацыя што да ахвяр удакладняецца", - гаворыцца ў паведамленні прэс-цэнтр АТА.

Таксама ў прэс-цэнтры падкрэсліваюць, што гэты цынічны абстрэл мірнага ўкраінскага горада красамоўна сведчыць аб рэальнай мэце расейскіх наймітаў - сеяць смерць, страх і разбурэнні, знішчаць інфраструктуру.

"Баевікам абсалютна не патрэбны мір, яны выразна выконваюць заданні Крамля ў эскалацыі сітуацыі на Данбасе", - дадалі ў штабе.

Апошнія навіны