BE RU EN

Менскі аспірант прапанаваў тэхналогію супраць слізгання для пешаходаў

  • 24.01.2015, 12:20

Мяркуецца, што навінку будуць выкарыстоўваць дарожныя арганізацыі і ЖКГ.

Аспірант Інстытута агульнай і неарганічнай хіміі НАН Беларусі Дзмітрый Бусел прапанаваў унікальную для Беларусі тэхналогію супраць слізгання. Праект прадстаўлены сёння на выставе навукова-тэхнічных дасягненняў і інавацыйнай дзейнасці ў Ліцэі БДУ, паведамляе БелТА.

Сутнасць праекта "Матэрыял для стварэння палос супраць слізгання пешаходаў на прыпыначных пунктах і пешаходных пераходах" палягае ў стварэнні кіпрай шурпатай структуры, якая будзе ўтрымліваць супрацьгалалёдны матэрыял і ствараць дадатковую апору пры кантакту абутку з паверхняй тратуара. Матэрыял плануецца выкарыстоўваць непасрэдна ў зоне пасадкі і высадкі пасажыраў грамадскага транспарту. Наносіцца будзе на шырыню прыкладна ў 30 см ад краю прыпыначнага пункта.

"Выходзячы з аўтобуса, чалавек будзе ступаць не на галалёд, а на паласу супрацьслізгаты, якая зберажэ яго ад падзення і траўмаў", - сказаў Дзмітрый Бусел.

Матэрыял утрымлівае ў сабе палімерцэментны складнік на аснове воднай дысперсіі эпаксіднай смалы, які пры цвярдзенні стварае кіпрую трывалую структуру, якая дазваляе больш эфектыўна адводзіць ваду з зоны кантакту падэшвы абутку з паверхняй тратуара. Матэрыял дазволіць у 3 разы падвысіць эфектыўнасць выкарыстання процігалалёдных матэрыялаў, прынамсі, перашкодзіць іх выносіць з паверхні пліткі, што ў сваю чаргу знізіць нагрузку на экалогію.

Мяркуецца, што навінку будуць выкарыстоўваць дарожныя арганізацыі і жыллёва-камунальныя службы для зніжэння ўзроўню траўматызму.

Апошнія навіны