BE RU EN

Доказ расейскай хлусні: Вайскоўцы РФ дапамагаюць данецкім баевікам

  • 24.01.2015, 12:17

Вядомы валанцёр Аляксей Мачанаў апублікаваў фота, на якім відаць як мужчына ў форме расейскага войска дапамагае разгружацца тэрарыстам «ДНР».

Адпаведнае фота ён выклаў на сваёй старонцы ў сацсетцы «Фэйсбук», інфармуе Цензор.нет.

«Няма расейцаў? А што гэта за прывід у кузаве дапамагае разгружацца? Пераапрануты? Ці ў трафейнай расейскай форме?», - Піша валанцёр.

Пры гэтым ён іранічна высмейвае факт адмаўлення Расеяй прысутнасці вайскоўцаў РФ на тэрыторыі Данбаса.

«У СССР сэксу не было. У «ДНР» расейскіх вайскоўцаў таксама няма...маніце. А пра Амерыку, «нацыкаў» і доўбняў - проста адкрыта і нахабна хлусіце. Навошта? Таму што трэба адпрацоўваць крамлёўскі бюджэт», - піша Мачанаў.

Апошнія навіны