BE RU EN

У Горадні ашуканцы расплаціліся зімбабвійскімі далярамі

  • 24.01.2015, 11:45

Тры дублёнкі ім абышліся ўсяго ў 4,5 даляра ЗША.

Ашуканцы скарысталіся тым, што купюру вартасцю ў 500 еўра нямногія трымалі ў руках, і змаглі купіць тры дублёнкі ўсяго за 4,5 даляра ЗША.

У чацвер, 22 студзеня, на рынку "Карона" па вуліцы Горкага яны расплаціліся двума купюрамі па 500 зімбабвійскіх даляраў, выдаўшы іх за новыя ўзоры еўра, распавёў супрацоўнік прэс-службы УУС Гарадзенскага аблвыканкама Міхаіл Кузняцоў, паведамляе БелТА.

Трохі падкарэктаваўшы купюры, зламыснікі выдалі іх за еўра і расплаціліся за куплю. Толькі пазней гаспадар павільёна разгледзеў грошы лепш, заўважыў падробку і выклікаў міліцыю.

У дачыненні да невядомых распачатая крымінальная справа за махлярства, іх пошукамі займаюцца супрацоўнікі крымінальнага вышуку Ленінскага РАУС.

Апошнія навіны